РЭПІШЧА – былая веска ў Наваельненскім сельскім савеце, за 16 км на паўднёвы захад ад Краснаполля, 125 км ад Магілёва, 67 км ад чыгуначнай станцыі Камунары на лініі Клімавічы – Сураж. Рэльеф раўнінны, на паўднёвы захад межавала з лесам. Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе і далей па шашы на Краснаполле.
Заснавана ў пачатку 1920-х г. У 1930-х г. вяскоўцы ўступілі ў калгас. У Вялікую Айчынную вайну з жніўня 1941 г. да 30.09.1943г. акупіравана нямецка-фашыстскімі захопнікамі. У 1986 г. 16 гаспадарак, 37 жыхароў, у складзе калгаса «Ленінскі шлях» (цэнтр − былая вёска Новая Ельня). Складалася з кароткай прамалінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад.
Пасля катастрофы 1986 г. на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі вёска адселена ў сувязі з радыяцыйным забруджаннем.