Сандрыгайла Леанід Іванавіч

Сандрыгайла Леанід Іванавіч

1930

Нарадзіўся ў 1930 годзе у г.п. Краснаполле, да 1944 года вучыўся ў Краснапольскай сярэдняй школе. Скончыў медыцынскі тэхнікум – з адзнакай – Мінскі медыцынскі інстытут (1954). Амаль 20 гадоў працаваў урачом – неўрапатолагам у г.п. Івянец. Аўтар ілюстраванага атласа па неўрапаталогіі, дапаможніка для студэнтаў медыцынскіх ВНУ і ўрачоў. Сам выканаў 244 каляровыя табліцы, малюнкі, схемы.

          З 1978 года працаваў у рэдакцыі часопіса «Здравоохранение Белоруссии», узначальваў адзін з яго навуковых аддзелаў. Ім напісана і апублікавана больш за 40 навуковых артыкулаў.

У 1988 годзе выйшла другое дапоўненае выданне “Анатама-клінічнага атласа па неўрапаталогіі”.