САФІЁЎКА

          САФІЁЎКА − былая вёска ў Сідараўскім сельсавеце, за 12 км на захад ад Краснаполля, 121 км ад Магілёва, 63 км ад чыгуначнай станцыі Камунары на лініі Крычаў−Сураж (Paсія). Рэльеф раўнінны. На поўначы цячэ ручай (прыток р. Ельня). Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе праз в. Ячная Буда і далей па шашы на Краспаполле.
          У 1873 г. памешчык меў тут і ў іншых месцах 5832 дзесяціны зямлі, 2 млыны і 2 карчмы.
          У 1897 г. фальварак (19 жыхароў) у Наваельнянскай воласці Чэрыкаўскага павета Магілёўскай губерні.
          У 1909 г. 1 двор, 2 жыхары.
          У 1926 г. пасёлак, 13 двароў, 95 жыхароў.
          У 1930-х г. вяскоўцы ўступілі ў калгас.
          У Вялікую Айчынную вайну з жніўня 1941 г. да 30.09.1943 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.
          У 1986 г. 22 гаспадаркі, 43 жыхары, у складзе саўгаса імя Калініна (цэнтр − в. Сідараўка). Ад цэнтра прамалінейнай, кароткай вуліцы мерыдыянальнай арыентацыі адыходзіла на паўднёвы ўсход другая кароткая вуліца.
          Пасля катастрофы 1986 г. на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі вёска адселена ў сувязі з радыяцыйным забруджаннем.