СЕРАКОВА Ганна Андрэеўна, нарадзілася 15.02.1932 года у в.Драгатынь. Заслужаная настаўніца школ БССР (1978), Скончыла Наваельнянскую сярэднюю школу ў 1951 годзе, геаграфічны факультэт Магілёўскага педінстытута (1955).
Працавала настаўніцай геаграфіі, завучам, дырэктарам Наваельнянскай сярэдняй школы (1955-1986), дырэктарам Сабалеўскай сярэдняй школы (1990-1998). Узнагароджана значком “Выдатнік народнай асветы” (1976).