Уцянаў Пётр Ягоравіч

Уцянаў Пётр Ягоравіч

22.06.1916 — ?

Кандыдат сельскагаспадарчых навук.

Нарадзіўся у в. Палуж Краснапольскага раёна.

Скончыў Палужскую сярэднюю школу калгаснай моладзі (1933).

У 1939 г.  скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію.

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

У пасляваенны час працаваў дырэктарам сярэдняй школы, старшым выкладчыкам Гродзенскага сельскагаспадарчага інстытута, заатэхнікам калгаса “Чырвоны Кастрычнік” Бераставіцкага раёна. 

З 1957 г. і да выхаду на пенсію працаваў загадчыкам аддзела, намеснікам галоўнага рэдактара, рэдактарам часопіса “Сельское хозяйство Белоруссии”. Выдаў некалькі брашур аб вопыце работы перадавікоў сельскагаспадарчай вытворчасці: “Свінаркі – тысячніцы” (1961), “Сад і агарод у пакоі” (1986), у тым ліку пра знакамітую птушніцу з саўгаса Калініна Т. А. Каратцову “Гаспадыня пярнатага царства”.