Хромчанка Кузьма Рыгоравіч
25.10.1929
Кандыдат філалагічных навук
Член Саюза пісьменнікаў Беларусі (1983).
Нарадзіўся у пасёлку Калінаўка Краснапольскага раёна.
Скончыў літаратурны факультэт Магілёўскага педінстытута (1951). Выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Дзятлаўскай сэрэдняй школе Гродзенскай вобласці (1951-1953).
Вучыўся ў аспірантуры (1953-1956), працаваў навуковым супрацоўнікам, вучоным сакратаром Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР (1956-1966).
З 1966 г. на выкладчыцкай працы ў Беларускім дзяржаўным універсітэце, дацэнт кафедры беларускай літаратуры.
У друку выступае з рэцэнзіямі і літаратурна-крытычнымі артыкуламі з 1957 г.
Аўтар манаграфій “Піліп Пястрак. Жыццё і творчасць” (1960), “Беларуская мастацкая проза (канец XIX – пачатак XX ст.)” 1979), навукова-папулярнай кнігі “За шчасце зямное” (1966) і інш.