ЧЭРНІН

          ЧЭРНІН – былы пасёлак у Наваельненскім сельскім савеце, за 17 км на паўднёвы захад ад Краснаполля, 126 км ад Магілёва, 68 км ад чыгуначнай станцыі Камунары на лініі Крычаў – Сураж (Расія).
          Рэльеф раўнінны. На ўсход праходзіць меліярацыйны канал, злучаны з р. Ельня (прыток р. Сож). Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе і далей па шашы на Краснаполле.
          Заснавана ў 1920-х г.
          У 1930-х г. пасялкоўцы ўступілі ў калгас.
          У Вялікую Айчынную вайну з жніўня 1941 г. да 30.09.1943 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі, 6 вяскоўцаў змагаліся на фронце, 5 з іх загінулі.
          У 1986 г. 1 гаспадарка, 6 жыхароў, у складзе калгаса «Ленінскі шлях» (цэнтр – в. Новая Ельня).
          Пасля катастрофы 1986 г. на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі ў пасёлку ніхто не жыве.