Шаўлоўская Марыя Фёдараўна
14.02.1941
Беларускі літаратуразнавец, крытык
Кандыдат філалагічных навук (1972 г.).
Дацэнт.
Узнагароджана медалём Францыска Скарыны (1997 г.).
Нарадзілася ў в. Выдранка Краснапольскага раёна.
Скончыла Мінскі педагагічны інстытут (1962 г.).
Настаўнічала, з 1964 г. у Беларускім педагагічным універсітэце імя М. Танка.
З 1996 па 2004 гг. – загадчыца кафедры беларускай літаратуры.
Даследавала праблемы сучаснай беларускай драматургіі, дзіцячай літаратуры і фальклору.
Аўтар кнігі “Беларуская драматургія” (1981 г.), сааўтар “Гісторыі беларускай літаратуры” (2-е выданне, т. 1-3, 1996-2000), падручнікаў “Роднае слова” для 1-га (1998) і 2-га класаў (1999, абодва з В. Віткам), для 3-га класа (2001, з М. Мішчанчуком), складальнік хрэстаматый “Уводзіны ў літаратуразнаўства” (2-е выданне 1991, з Мішчанчуком), “Беларуская дзіцячая літаратура” і іншыя.