Шпакаў Анатоль Свірыдавіч

Шпакаў Анатоль Свірыдавіч

09.11.1947

Доктар сельскагаспадарчых навук (1996 г.).

Член-карэспандэнт РАСХН (1999 г.).

Член-карэспандэнт РАН (2014 г.).

Заслужаны дзеяч навукі РФ.

Нарадзіўся ў в. Усцінавічы Краснапольскага раёна.

Вучыўся ў Гарадзецкай 8-гадовай школе.

11 класаў закончыў у Наваельненскай СШ у 1966 г.

З 1966 г. па 1969 гг. праходзіў ваенную службу ў радах Чырвонасцяжнага Балтыйскага флоту.

Пасля службы ў арміі працаваў слесарам на заводзе ў г. Славянску Данецкай вобласці.

У 1970 г. паступіў і ў 1975 г. з адзнакай закончыў агранамічны факультэт Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі па спецыяльнасці вучоны — аграном.

З 1975 па 1978 гг. працаваў галоўным аграномам саўгаса “Прамень” Капыльскага раёна Мінскай вобласці і саўгаса імя Калініна Краснапольскага раёна.

Паступіў у аспірантуру Усесаюзнага навукова-даследчага інстытута кармоў імя В. Р. Вільямса. Працаваў на пасадзе малодшага, старшага навуковага супрацоўніка, загадчыкам лабораторыі і аддзела палявой кормавытворчасці, намеснікам дырэктара інстытута па навуковай рабоце.

У 1983 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па спецыяльнасці раслінаводства, а ў 1996 годзе – доктарскую дысертацыю.

З 2000 г. працуе дырэктарам Усерасійскага навукова-даследчага інстытута кармоў імя В. Р. Вільямса. Пад кіраўніцтвам А. С. Шпакава абаранілі кандыдацкія дысертацыі 5 аспірантаў.

З’яўляецца старшынёй дысертацыйнага савета інстытута, член бюро, старшыня секцыі раслінаводства Расійскай акадэміі сельскагаспадарчых навук, член-карэспандэнт РАСГН, член экспертнага савета Вышэйшай Атэстацыйнай камісіі РФ.

Апублікаваў больш 90 прац. Найбольш значныя з іх: “Производство кукурузы на силос”, “Кормовые культуры в севооборотах”, “Концепция сохранения и повышения плодородия почв на основе биологизации полевого кормопроизводства по природно-экономическим районам Росии”, “Роль полевых и естественных кормовых растений в агроландшафтах”, “Методология оценки и моделирования систем полевого кормопроизводства по критериям оптимальности использования энергии и вещества”, “Кормопроизводство: систематизирующая роль и основные направления совершенствования в Центрально-Черноземной полосе России”.

Узнагароджаны медалём «В память 850-летия Москвы», граматамі Міністэрства сельскай гаспадаркі РФ і РАСХН.