Іваноў Яўген Пятровіч

Іваноў Яўген Пятровіч

21.01.1939

Беларускі вучоны ў галіне гематалогіі і трансфузіялогіі.

Доктар медыцынскіх навук (1973), прафесар (1976).

Закончыў з адзнакай Мінскі медыцынскі інстытут, а потым аспірантуру пры кафедры агульнай хіміі МДМІ і кафедры грудной хірургіі БелГІУВа. Праходзіў на працягу года стажыроўку ў гематалагічных клініках Ленінграда і Масквы, а потым усю   сваю навукова-практычную дзейнасць звязаў з гематалогіяй.

У 1965 годзе Я. П. Іваноў абараніў кандыдацкую дысертацыю “Марфалагічная дысацыяцыя крыві пры згусанні”, а ў 1973 годзе – доктарскую дысертацыю “Гемарагіі і трамбозы пры лейкозах”.

З 1965 па 1970 год працаваў у НДІ пералівання крыві спачатку на пасадзе старшага навуковага супрацоўніка аддзела клінічнай гематалогіі, а потым загадчыкам створанай ім лабараторыі згусання крыві.

У снежні 1970 г. стаў дацэнтам кафедры клінічнай лабараторнай дыягностыкі БелГІУВа, а ў 1976 г. яму было прысвоена званне прафесара.

У 1978 годзе Я.П. Іваноў быў абраны загадчыкам кафедры гематалогіі і трансфузіялогіі БелГІУВа.

З красавіка 1988 года Я. П. Іваноў узначальвае НДІ гематалогіі і пералівання крыві Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.

Акадэміі экалагічнай антрапалогіі (з 1997 г.), пачэсны доктар-даследчык Бермінгемскага універсітэта (з 1979 г.), член міжнароднага таварыства гематолагаў і трансфузіёлагаў (з 1989 г.), член Еўрапейскага таварыства эпідэміёлагаў (з 1994 г.), эксперт СААЗ па праблемах гематалогіі і ўплыву чарнобыльскай аварыі на здароўе людзей (з 1989 г.).

З 2003 па 2007 гг. – прафесар кафедры фармацыі БДУ. З 2008 г. – прафесар кафедры радыяцыйнай хіміі і хіміка-фармацэўтычных тэхналогій БДУ.