Кузьмянкоў Дзмітрый Максімавіч

Кузьмянкоў Дзмітрый Максімавіч

1927

Кандыдат тэхнічных навук.

         Нарадзіўся ў в. Ламы Краснапольскага раёна.

         Да Вялікай Айчыннай вайны паспеў закончыць 7 класаў.

         Пасля вызвалення раёна ў 1943г. быў прызваны на ваенную службу на Балтыйскі флот.

         Праслужыў 7 год, дэмабілізаваўся ў 1950 годзе.

         У тым жа годзе Дзмітрый паступае ў Ленінградскі універсітэт імя Жданава на фізіка-матэматычны факультэт      У 1955 годзе флоцкі хлопец з Ламоў паспяхова заканчвае універсітэт і як лепшы выпускнік накіроўваецца ў Маскву ў Нагінскі авіяцыйны навукова-даследчы інстытут, дзе яму прысвойваецца воінскае званне капітан. Маладому даследчыку спрыяе поспех у навуковых даследаваннях. Ён абараняе кандыдацкую дысертацыю і становіцца кандыдатам тэхнічных навук.

         У званні палкоўніка выйшаў на пенсію.

Жыве ў Маскве.