Луфераў Мікалай Пятровіч
07.01.1929 – 28.10.1994
Кандыдат філалагічных навук, дацэнт.
Член Саюза пісьменнікаў Беларусі.
Даследчык беларускай літаратуры.
Нарадзіўся у в. Трубільня Краснапольскага раёна.
Скончыў філалагічны факультэт Магілёўскага педагагічнага інстытута (1950).
Працаваў настаўнікам Старобінскай сярэдняй школы Мінскай вобласці.
У 1954 г. скончыў аспірантуру пры Мінскім педагагічным інстытуце імя М. Горкага.
Працаваў старшым выкладчыкам, дацэнтам Магілёўскага педінстытута, навуковым супрацоўнікам Інстытута літаратуры імя Я. Купалы АН БССР.
У 1975 – 1978 гг. – дацэнт кафедры беларускай літаратуры Гомельскага дзяржаўнага універсітэта.
З 1982 г. настаўнічаў у школах Магілёўскага раёна.
Выступаў у друку як крытык і літаратуразнаўца з 1952 г.
Сааўтар кнігі “Праблемы сучаснай беларускай прозы” (з П. Дзюбайлам і В. Жураўлёвым, 1967), адзін з аўтараў “Гісторыі беларускай савецкай літаратуры” (1964), падручніка для студэнтаў філалагічнага факультэта педінстытутаў “Гісторыя беларускай савецкай літаратуры. 1917-1940” (1981).
Памёр у Магілёве.