Марзалюк Ігар Аляксандравіч

Марзалюк Ігар Аляксандравіч

11.09.1968

Кандыдат гістарычных навук (1996).

Доктар гістарычных навук (2004 г.).

Прафесар гісторыі (2010 г.).

Лаўрэат спецыяльнай прэміі Магілёўскага аблвыканкама “Чалавек года” (2012).

Двойчы лаўрэат стыпендыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ў намінацыі “Маладыя доктары навук” (2006, 2012 гг.).

Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (з 2012 г.).

Старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы.

Член Савета Палаты прадстаўнікоў.

Узнагароджаны медалём “За трудовые заслуги», нагрудным знакам Міністэрства адукацыі “Выдатнік адукацыі”.

Нарадзіўся ў г.п. Краснаполле.

У 1985 г. закончыў сярэднюю школу з залатым медалём, паступіў на гістарычны факультэт Магілёўскага педінстытута.

Пасля яго сканчэння працаваў археолагам архітэктурна-рэстаўрацыйнай фірмы АРТ-М, супрацоўнікам музея гісторыі Магілёва.

Завочна закончыў аспірантуру, у 1996 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю.

Працаваў старшым выкладчыкам Магілёўскага універсітэта імя А. Куляшова. Зараз займае пасаду загадчыка кафедры археалогіі і спецыяльных гістарычных навук МДУ імя Куляшова.

Аўтар шэрагу навуковых прац, у тым ліку “Гісторыя рэлігіі ў Беларусі X-XVIII ст.” (Магілёў, 1997), “Магілёў у XII-XVIII стагоддзях. Людзі і рэчы” (Мінск, 1998), “Магілёўская даўніна ў пытаннях і адказах” (Магілёў, 1997).

Доктар гістарычных навук І. А. Марзалюк напісаў і надрукаваў дзесяткі навуковых работ, у тым ліку “Невядомая спадчына Еўдакіма Раманава. Матэрыялы да археалагічнай карты Магілёўскай губерніі” і іншыя, друкуецца ў “Беларускім гістарычным часопісе”.

У сакавіку 2002 г. яму прысвоена вучонае званне дацэнт па спецыяльнасці “гісторыя”. 19 мая 2004 г. яму прысвойваецца вучоная ступень доктара гістарычных навук. А 5 мая 2010 года яму прысвойваецца вучонае званне прафесара па спецыяльнасці “гісторыя”.

У 2005 годзе археалагічная экспедыцыя МДУ імя А. Куляшова на чале з доктарам гістарычных навук, прафесарам І. Марзалюком і кандыдатам гістарычных навук дацэнтам А. А. Мяцельскім правялі археалагічныя раскопкі ў г.п. Краснаполле, кургана каля вёскі Арцёхаў у лесе Барок і гарадзішча ў в. Горы ва ўрочышчы “Ясеневы гай”. Па выніках археалагічных раскопак была ўдакладнена дата ўзнікнення г.п. Краснаполле  — 1707 год. Зараз Ігар Аляксандравіч Марзалюк Доктар гістарычных навук, член-карэспандэнт Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі, старшыня Пастаянай камісіі па адукацыі, культуры, навуцы Палаты прадстаўнікоў Націянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.