Яўменаў Леанід Фёдаравіч
22.07.1932
Доктар філасофскіх навук (1977).
Прафесар (1979).
Член-карэспандэнт НАН Беларусі (1991).
Член Саюза пісьменнікаў.
Нарадзіўся у в. Хаўмы Краснапольскага раёна у сям’і сельскіх настаўнікаў.
Скончыў аддзяленне філасофіі гістарычнага факультэта Белдзяржуніверсітэта (1955), аспірантуру Акадэміі грамадскіх навук пры ЦК КПСС (1961).
У 1954-1958 гг. – сакратар Мінскага гаркама камсамола.
У 1961-1970гг. – дацэнт кафедры філасофіі Мінскага педінстытута замежных моў.
У 1970-1971гг. – лектар ЦК КПБ.
З 1971г. працаваў у аддзеле філасофіі дэпартамента сацыяльных, гуманітарных навук і культуры сакратарыята ЮНЕСКА ў Парыжу.
З 1975г. – загадчык кафедры этыкі, эстэтыкі і навуковага атэізму БДУ.
З 1979г. – загадчык сектара інстытута філасофіі і права, а з 1982г. – загадчык аддзела навуковай інфармацыі АН Беларусі.
Выступае ў друку з мастацкімі творамі з 1949 года.
Выдаў зборнікі паэзіі “Чужая планета” (1980), “Блізкія далі” (1983).
Перакладае з французскай мовы.
Аўтар шэрагу навуковых прац па філасофіі, этыцы і эстэтыцы. Асобнымі выданнямі выйшлі “Філасофія антымарксізму і дыялектыка” (1981), “Антыгуманістычныя тэндэнцыі ў сучасным буржуазным мастацтве” (1988 г.) і іншыя.