С 25 февраля по 31 июля 2026 года. Песенно-поэтический конкурс «Земли родной талант и вдохновенье…». Приглашаем всех желающих! Телефоны для справок: 71-6-75, 71-6-74


23.01.2026. #ДзеньРоднагаСвайго. Гульня-віктарына  «Мая чароўная Беларусь»

У Краснапольскай цэнтральнай раённай бібліятэцы ім. М.Ткачова адбылася гульня-віктарына «Мая чароўная Беларусь».

 Вучні на момант адчулі сябе мастакамі, але малявалі яны не алоўкамі, а словамі. Трэба было “намаляваць” карціну пра нашу Беларусь і кожнае прыгожае слова трэба было растлумачыць.

 Падчас гульні вучні разгадвалі рэбусы і загадкі пра родную краіну на беларускай мове, падбіралі эпітэты да гэтай назвы, распавядалі аб прыгожых куточках Беларусі.

Дзве каманды “Васілінка” і “Нестерка” з задавальненнем спаборнічалі паміж сабой у розных конкурсах “Мастакі зямлі беларускай”, “Падумай і адкажы”, “Горад Беларусі”, “Рэкі і азёры Беларусі”, “Загадкі”, “Перакладчыкі”, “Добры знаўца прыроды”, “Прыказкі і прымаўкі”. У рэшце рэшт перамагло “сяброўства”.

   У падагульняючай гутарцы  навучэнцы зрабілі вывады, што усе мы, жыхары Рэспублікі Беларусь, павінны шанаваць і берагчы сваю Радзіму, знаёміцца, авалодваць і захоўваць традыцыі і культуру свайго народа, берагчы прыгажосць сваёй мовы, вывучаць гісторыю людзей, якія жылі да нас.