З мэтай папулярызацыі творчай спадчыны Івана Шамякіна ў Яноўскай сельскай бібліятэцы аформлена выстаўка-агляд «Чалавек вялікай душы і таленту», прымеркаваныя да 105-годдзя з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі.
Бібліятэкар расказала аб біяграфічных звестках і творчым шляху пісьменніка. Чытачы даведаліся аб гадах дзяцінства, якое прайшло на ўлонні прыроды, пазнаёміліся з цікавымі звесткамі з жыцця і творчасці пісьменніка.
Таксама звярнула ўвагу на раманы, аповесці і апавяданні І. Шамякіна рознай тэматыкі: аб Вялікай Айчыннай вайне, жыцці калгаснікаў і сельскай інтэлігенцыі, пра каханне і любоў да жыцця.
Гэта творы «Глыбокая плынь», «Першы генерал», «Зеніт», «У добры час», «Злая зорка», «Трывожнае шчасце», «Слаўся, Марыя!» і іншыя, якія дапамагаюць людзям у іх роздуме над жыццём, прызначэннем чалавека, сэнсам яго існавання.
Чытачы мелі магчымасць не толькі пазнаёміцца з творчасцю І.Шамякіна, а таксама ўзяць з сабой кнігі, якія ім спадабаліся.






































































