С 25 февраля по 31 июля 2026 года. Песенно-поэтический конкурс «Земли родной талант и вдохновенье…». Приглашаем всех желающих! Телефоны для справок: 71-6-75, 71-6-74


23.01.2026. #ДзеньРоднагаСвайго. Пазнавальная гутарка  «Казкi мацi-нашы казкi»

         У Казельскай сельскай бібліятэцы адбылася пазнавальная гутарка  «Казкi мацi-нашы казкi».

 Навучэнцы здзейснілі займальнае падарожжа ў цудоўны свет казак.  Разам з бібліятэкарам  дзеці прыгадалі беларускія казкі, разглядалі чароўныя ілюстрацыі.                                                                  

  Казкі… Яны знаёмыя нам з дзяцінства. Цяжка знайсці чалавека, які б ніколі не чытаў казак. Яны адчыняюць нам дзверы ў дзівосны свет, напоўнены чараўніцтвам, цудамі. У свеце казак жывуць незвычайныя героі, там ажываюць расліны, умеюць размаўляць звяры, а дабро заўсёды перамагае зло. Казкі робяць наша жыццё больш цікавым і захапляючым. Не дзіўна, што іх любяць і дзеці, і дарослыя.

З даўніх часоў казкі перадаваліся з пакалення ў пакаленне, з вуснаў у вусны, ад старэйшага да малодшага. Самыя «смачныя» казкі расказвалі нашы матулі,  бабулі і дзядулі. Цікавай часткай мерапрыемства стала гучнае чытанне  цікавых, смешных, павучальных і пацешных казак  пра расліны і жывёл. Дзецi спаборнiчалi памiж сабой, паказваючы свае веды.

 Гутарка атрымалася пазнавальнай i цiкавай. Народныя мудрасць i вопыт, закладзеныя ў казкi, дапамагаюць выхоўваць у дзяцей дабрыню, шчырасць, павагу да старэйшых, любоў да роднай зямлi.