У Краснапольскай цэнтральнай раённай бібліятэцы ім. М.Ткачова адбылася гульня-віктарына «Мая чароўная Беларусь».
Вучні на момант адчулі сябе мастакамі, але малявалі яны не алоўкамі, а словамі. Трэба было “намаляваць” карціну пра нашу Беларусь і кожнае прыгожае слова трэба было растлумачыць.
Падчас гульні вучні разгадвалі рэбусы і загадкі пра родную краіну на беларускай мове, падбіралі эпітэты да гэтай назвы, распавядалі аб прыгожых куточках Беларусі.
Дзве каманды “Васілінка” і “Нестерка” з задавальненнем спаборнічалі паміж сабой у розных конкурсах “Мастакі зямлі беларускай”, “Падумай і адкажы”, “Горад Беларусі”, “Рэкі і азёры Беларусі”, “Загадкі”, “Перакладчыкі”, “Добры знаўца прыроды”, “Прыказкі і прымаўкі”. У рэшце рэшт перамагло “сяброўства”.
У падагульняючай гутарцы навучэнцы зрабілі вывады, што усе мы, жыхары Рэспублікі Беларусь, павінны шанаваць і берагчы сваю Радзіму, знаёміцца, авалодваць і захоўваць традыцыі і культуру свайго народа, берагчы прыгажосць сваёй мовы, вывучаць гісторыю людзей, якія жылі да нас.










































































