Беларуская літаратура вельмі цікавая і рознастайная, мае старажытную гісторыю. З мэтай папулярызацыі беларускай літаратуры Ленінская сельская бібліятэка прапануе пазнаёміцца з кніжнай выстывай «Чароўны свет беларускай кнiгi».
На выставе прадстаўлены навінкі беларускай літаратуры і творы беларускіх пісьменнікаў. Бібліятэкар знаёміла наведвальнікаў з творамі беларускіх аўтараў, прапаноўвала ўзяць кнігі для чытання. Для маленькіх чытачоў таксама знойдзіцца што пачытаць. Запрашаем усіх прыхільнікаў беларускай кнігі наведаць выставу.





































































