У рамках рэалізацыі агульнанацыянальнага праекта «Кожная пятніца – роднае, сваё»,з мэтай узмацнення матывацыі да вывучэння беларускай мовы і літаратуры ў Краснапольскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя М.Ткачова адбылася размова — дыялог «Шануйце роднае слова».
Дякуючы роднай мове мы пазнаём жыццё, навакольны свет, вывучаем гісторыю, зазіраем у будучыню. Мова — гэта дарагі скарб. Навучэнцы, якія прыйшлі на мерапрыемства, пазнаёміліся з тэматычнай кніжнай выставай, на якой прадстаўлены творы беларускіх пісьменнікаў і з вялікай цікавасцю разглядалі прадстаўленыя на ёй кнігі. Усе ўдзельнікі прыйшлі да высновы, што наша родная мова для нас – самая прыгожая, бо менавіта ў мове захавана гісторыя нашага народа, моц і прыгажосць народнага слова.







































































