Коршунаў Фёдар Паўлавіч

Коршунаў Фёдар Паўлавіч

15.05.1934

         Доктар тэхнічных навук, прафесар (1981 г.).

         Вядомы вучоны ў галіне радыяцыйнай фізікі цвёрдага цела і фізікі паўправаднікоў.

         Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь (1980 г.).

         Член – карэспандэнт АН БССР (1984 г.).

         Узнагароджаны ордэнам “Знак Пашаны” і трыма медалямі.

         Нарадзіўся ў в. Траўна Краснапольскага раёна.

         У 1952 годзе закончыў 10 класаў Краснапольскай сярэдняй школы, у 1957 г. – Рыжскае Чырвонасцяжнае Вышэйшае інжынерна-авіяцыйнае ваеннае вучылішча. З 1962 года працаваў у Інстытуце фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў Акадэміі навук, прайшоў шлях ад малодшага навуковага супрацоўніка да намесніка дырэктара інстытута па навуковай рабоце.

         У 1973 годзе Ф. П. Коршунаў у Маскве абараняе дысертацыю на атрыманне вучонай ступені доктара тэхнічных навук па спецыяльнасці “Фізіка паўправаднікоў і дыяметраў”, у якой ім вырашаны прынцыповыя пытанні стварэння шэрагу тыпаў радыяцыйна ўстойлівых паўправадніковых прыбораў для апаратуры касмічнага і абароннага прызначэння”. 

         У 1970-я гг. Ф. П. Коршунавым былі распрацаваны эфектыўныя радыяцыйна-тэхналагічныя працэсы вырабу паўправадніковых прыбораў і інтэгральных мікрасхем, якія ўкаранёны ў вытворчасці ў маштабах галіны. За гэтыя работы Ф. П. Коршунаву з супрацоўнікамі ў 1980 годзе была прысуджана Дзяржаўная прэмія БССР.