Кузьмянкоў Дзмітрый Максімавіч
1927
Кандыдат тэхнічных навук.
Нарадзіўся ў в. Ламы Краснапольскага раёна.
Да Вялікай Айчыннай вайны паспеў закончыць 7 класаў.
Пасля вызвалення раёна ў 1943г. быў прызваны на ваенную службу на Балтыйскі флот.
Праслужыў 7 год, дэмабілізаваўся ў 1950 годзе.
У тым жа годзе Дзмітрый паступае ў Ленінградскі універсітэт імя Жданава на фізіка-матэматычны факультэт У 1955 годзе флоцкі хлопец з Ламоў паспяхова заканчвае універсітэт і як лепшы выпускнік накіроўваецца ў Маскву ў Нагінскі авіяцыйны навукова-даследчы інстытут, дзе яму прысвойваецца воінскае званне капітан. Маладому даследчыку спрыяе поспех у навуковых даследаваннях. Ён абараняе кандыдацкую дысертацыю і становіцца кандыдатам тэхнічных навук.
У званні палкоўніка выйшаў на пенсію.
Жыве ў Маскве.