С 25 февраля по 31 июля 2026 года. Песенно-поэтический конкурс «Земли родной талант и вдохновенье…». Приглашаем всех желающих! Телефоны для справок: 71-6-75, 71-6-74


 23.01.2026. #ДзеньРоднагаСвайго. Выстаўка-агляд«Чалавек вялікай душы і таленту»

З мэтай папулярызацыі творчай спадчыны Івана Шамякіна ў  Яноўскай сельскай бібліятэцы  аформлена выстаўка-агляд «Чалавек  вялікай душы і таленту», прымеркаваныя да 105-годдзя з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі.

Бібліятэкар  расказала аб біяграфічных звестках і творчым шляху пісьменніка. Чытачы даведаліся аб гадах дзяцінства, якое прайшло на ўлонні прыроды,   пазнаёміліся з цікавымі звесткамі з жыцця і творчасці пісьменніка.

Таксама звярнула ўвагу на раманы, аповесці і апавяданні І. Шамякіна рознай тэматыкі: аб Вялікай Айчыннай вайне, жыцці калгаснікаў і сельскай інтэлігенцыі, пра каханне і любоў да жыцця.

Гэта творы «Глыбокая плынь», «Першы генерал», «Зеніт», «У добры час», «Злая зорка», «Трывожнае шчасце», «Слаўся, Марыя!» і іншыя, якія дапамагаюць людзям у іх роздуме над жыццём, прызначэннем чалавека, сэнсам яго існавання.

         Чытачы  мелі магчымасць не толькі пазнаёміцца з творчасцю І.Шамякіна, а таксама ўзяць з сабой кнігі, якія ім спадабаліся.